20 студзеня пройдуць богаслужэнні за першадрукара Францішка Скарыну



У Менску і шэрагу еўрапейскіх гарадоў 20 студзеня пройдуць богаслужэнні за першадрукара, доктара Францішка Скарыну.

Гэта адбудзецца з нагоды 500-годдзя выпуску першай друкаванай кнігі ў ВКЛ. У віленскім Катэдральным саборы святую Імшу адслужыць біскуп Арунас Панішкайціс 20 студзеня а 17:30.

Увечары таго ж дня ў Вышаградскай катэдры ў Празе малітву ўзначаліць кардынал Дамінік Дука, у Менску — арцыбіскуп Менскі і Магілёўскі Юры Станеўскі, на малой Радзіме Скарыны ў Полацку богаслужэнне правядзе арцыбіскуп Віцебскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Таксама богаслужэнні зладзяць у Варшаве і ў італьянскай Падуі.