21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы



Сёння – Міжнародны дзень роднай мовы. Ён усталяваны ААН з мэтаю захавання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянню развіцця моўных і культурных традыцый.

Па словах літаратара Алеся Паплаўскага, вельмі радасна, што ў апошнія гады ў Беларусі роднай мовай зацікавілася моладзь:

-На маю думку, гэта ёсць нейкая абалонка, маральная ці духоўная, якая неабходная грамадству для таго, каб выжыць. Пытанне нават не ў тым, што падтрымлівае дзяржава ці не падтрымлівае. Пытанне ў тым, што змены ёсць. І менавіта радасна тое, што гэтыя змены ідуць знізу, ад моладзі. Таму што моладзь рухаецца далей. І гэта добра.

Літаратар адзначае, што калі родную мову падхоплівае моладзь, з’яўляюцца новыя носьбіты, то значыць у яе ёсць будучыня і перспектыва.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tribune.by

[manual_related_posts]