21 лютага Mova 24 запрашае далучыцца да сусветнага марафона беларускай мовы



Прыміце ўдзел у сусветным марафоне «24 гадзіны беларускай мовы», прымеркаваным да 21 лютага — сусветнага дня Роднай мовы.

Арганізатары ініцыятывы заклікаюць у Сусветны дзень Роднай Мовы зрабіць родную беларускую мову Сусветнай! Для пачатку – на адны суткі.

20-21 лютага (з 7:00 да 7:00 па менскім часе) арганізатары абвяшчаюць 24-х гадзінны Марафон беларускай мовы без паўзаў і піт-стопаў!

Плануецца бесперапынны шэраг анлайн мерапрыемстваў па-беларуску на працягу сутак. Усе сустрэчы будуць праходзіць на ZOOM пляцоўках.

Запрашаюць далучацца ў розных якасцях: вядоўцаў, лектараў, мадэратараў.

Што гэта можа быць?

Гутаркі

Адвольныя гутаркі на любую тэму з абмежаванай колькасцю ўдзельнікаў (да 10 чалавек). Тэмы мусяць быць такія, каб чалавек, які нават слаба гаворыць па-беларуску, мог бы і хацеў па ёй выказацца. Ад вас патрабуецца толькі вольная беларуская мова і гадзіна часу.

Лекцыі

Вы можаце прачытаць нейкую лекцыю, ці правесці майстар-клас па любой тэме, у якой добра разбіраецеся. Галоўнае, каб па-беларуску.

Гульні

Прапануйце свае варыянты квізаў, кракадзілаў і іншых гульняў, якія можна правесці ў анлайн фармаце.

[manual_related_posts]