23 жніўня стане вядомы доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройца



Аргкамітэт літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца аб’явіў, што 23 жніўня будзе абвешчаны доўгі шорт-ліст прэміі. Сёлета на галоўны прыз прэтэндуюць 32 кнігі, напісаныя 32 аўтарамі.

13 аўтараў удзельнічаюць у Прэміі імя Ежы Гедройца ўпершыню. Свае кнігі прадстаўляюць 12 выдавецтваў: 9 з Беларусі, 2 з Украіны і 1 з Польшчы. Больш за ўсіх кніг падало выдавецтва “Кнігазбор” – 9 кніг, следам па 5 кніг падалі выдавецтвы “Галіяфы”, “Логвінаў”, 4 – “Янушкевіч”.

Поўны спіс намінантаў: Мікола Адам. Мястэчка. Мультымедыйнае выдавецтва Стрэльбіцкага, Кіеў. Алесь Аркуш. Сядзіба. Полацкае Ляда, Полацк. Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Менск. Анатоль Астапенка. Між светам тым і гэтым. Логвінаў, Менск. Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Менск. Аляксандр І. Бацкель. Квадратурынавы маёнтак. Логвінаў, Менск. Міхась Булавацкі. Беларус у Беларусі. Смаленск, Менск Вольга Гапеева. (В)ядомыя гісторыі. Логвінаў, Менск. Валер Гапееў. Мая мілая ведзьма. Мастацкая літаратура, Менск. Адам Глобус. Сям’я. Мастацкая літаратура, Менск. Аліна Длатоўская. Ген зямлі. Кнігазбор, Менск Зміцер Дзядзенка. Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя. Выдавецтва Янушкевіч, Менск. Леанід Дранько-Майсюк. Натуральны, як лінія небасхілу. Кнігазбор, Менск Валянцін Дубатоўка. Чужы. Кнігазбор, Менск Зінаіда Дудзюк. Пара высокага сонца. Альтэрнатыва, Берасце. Міхась Зізюк. Планктон. Галіяфы, Менск Зараслава Камінская. Русалкі клічуць. Кнігазбор, Менск Ганна Кандрацюк. Па Прыпяці па Нобель. Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва, Беласток. Віктар Карамазаў. Пад крыжам. Кнігазбор, Менск Інэса Кур’ян. Бэзавы бамжак. Выдавецтва Янушкевіч, Менск. Зміцер Кустоўскі. Прытулак. Галіяфы, Менск Максім Кутузаў. Князь-ваўкалак. Галіяфы, Менск Ніна Лістота. Каханні. Кнігазбор, Менск Вікенцій Мароз. Перажытае-незабытае. Галіяфы, Менск Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Менск Ганна Севярынец. Дзень Святога Патрыка. Рэгістр. Менск. Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна. Франц Сіўко. Штрыхкоды. Галіяфы, Менск Аляксандр Тамковіч. Мазаіка жыцця. Медысонт, Менск. Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Менск. Ксенія Шталенкова. Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Кнігазбор, Менск. Людміла Шчэрба. Урб@н.М: Адзін дзень не майго жыцця. Выдавецтва Янушкевіч, Менск.