25 гадоў таму быў надрукаваны першы каляндар у незалежнай Беларусі
У снежні 1991 года ў Слоніме на народным прадпрыемстве “Альбярцін” канцэрна БУТЭК быў надрукаваны першы каляндар у незалежнай дзяржаве Рэспубліцы Беларусь.
Каляндар на 1992 год меў назву “Славутасці Беларусі”. Яго падрыхтавалі слонімцы Сяргей Чыгрын і Рыгор Жук. На календары былі адлюстраваныя герб “Пагоня”, мапа Вялікага Княства Літоўскага з бел-чырвона-белай стужкай і партрэты нашых вялікіх князёў.
Аўтары календара прыгадваюць: “Досведу ў падобных выданнях мы тады зусім не мелі. Таму гэта была першая спроба адлюстраваць на календары нашу багатую гісторыю. Сяргей Чыгрын шукаў па старых выданнях партрэты князёў, а Рыгор Жук іх маляваў, рабіў іх каляровымі. Каляндар выйшаў накладам дзесьці каля 20 тысяч асобнікаў. Найбольш яго распаўсюджвалі ў Менску і на Гарадзеншчыне”.
Беларускае Радыё Рацыя