3 чэрвеня ў Гародні адкрываецца фестываль нацыянальных культур



З 3 па 5 чэрвеня ў Гародні адбудуцца заключныя мерапрыемствы XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

У выніку адборачных рэгіянальных тураў у фэсце будуць выступаць прыкладна 800 удзельнікаў. Вызначаны месцы для размяшчэння 17 падворкаў для 30 нацыянальнасцей. Усяго ў праграму фестывалю ўключана правядзенне каля 50 мерапрыемстваў.

У пятніцу, 3 чэрвеня, у 9 гадзін у парку Жылібера адкрыецца выстава-кірмаш “Горад майстроў”. А ў 20 гадзін на плошчы Леніна і Савецкай плошчы адбудзецца тэатралізаванае шэсце нацыянальна-культурных граміадскіх аб’яднанняў і ўрачыстае адкрыццё.

У суботу, 4 чэрвеня, з самай раніцы пачнуць працаваць выставы, падворкі, прэзентацыі і майстар-класы, канцэрты, фаер-шоу.

У нядзелю, 5 чэрвеня, адбудзецца адкрыццё турыстычнага сезону на Аўгустоўскім канале, канцэрт калектываў аматарскай творчасці Гарадзенскай вобласці, фестываль-конкурс харэаграфічнага мастацтва. У гэты дзень усіх зацікавяць розныя спартыўныя мерапрыемствы, гульнёвыя праграмы, рыбная лоўля, спаборніцтвы лесарубаў, шоу асілкаў, а таксама дыска-шоу.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]