30 дзён, каб перайсці на беларускую мову



„Арт Сядзіба” запусціла ў Instagram шоу  “Мова чэлендж”, дзе героі два разы на тыдзень будуць выконваць заданні ды публікаваць у сваіх сторыс.

«Мы хочам паказаць, што па-беларуску размаўляць лёгка, – варта толькі пачаць», – адзначае кіраўнік „Арт Сядзібы” Алесь Снег:

– Многія карыстаюцца беларускай мовай, але калі выходзяць у публічны свет – у крамы, кавярні, забываюцца на гэта, хвалююцца. Мы хочам разбурыць гэта, каб людзі маглі размаўляць па-беларуску ў публічных месцах. Бо адзіная заўвага ад беларусаў многіх, што яны не чуюць беларускай мовы. Яна нібыта ёсць, але яе не чуюць, хоць шмат хто рзмаўляе па-беларуску. І мы хочам паказаць, што гэты 31 чалавек можа змяніць сябе за месяц.

З больш чым сотні заявак арганізатары абралі трыццаць аднаго ўдзельніка. Сярод іх не толькі беларусы, але і жыхары Польшчы ды Украіны, якія вырашылі палепшыць веданне беларускай мовы.

Алена Вільтоўская. Беларускае Радыё Рацыя. Менск