30 траўня – дзень памяці Генадзя Бураўкіна



30 траўня – дзень памяці Генадзя Бураўкіна. Паэт, дыпламат, грамадскі дзеяч, Беларус з вялікай літары пайшоў з жыцця ў 2014 годзе.

Пра свайго старэйшага калегу па літаратуры распавядае паэт Леанід Дранько-Майсюк:

– З ім было заўсёды цікава размаўляць. Ён быў не проста пісьменнікам. Я не люблю гэтае словазлучэнне “грамадскі дзеяч”. Бліжэй “асоба”, “чалавек вельмі багаты сваім унутраным зместам”. Размаўляючы з Генадзем Бураўкіным, заўсёды можна было пачуць новае, жыццёвае. Ён шмат чытаў і мне, маладому тады літаратару, было цікава пачуць, што ён думае пра таго пісьменніка, што ён думае пра іншага пісьменніка. І ў пэўным сэнсе ён з’яўляўся лідарам свайго пакалення.

Генадзь Бураўкін вядомы не толькі як паэт. Ён у 1980-я гады ўзначальваў Дзяржкамітэт па тэлебачанні і радыёвяшчанні БССР, займаў пасаду пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ААН.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя