353 гады таму было падпісана Андросаўскае перамір’е



353 гады таму Андросаўскім перамір’ем скончылася найбольш стратная ў гісторыі Беларусі Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, альбо Патоп. На думку некаторых гісторыкаў, насельніцтва тэрыторыі сучаснай краіны тады зменшылася ў два разы. У тым ліку і баявыя дзеянні той вайны мелі свае незваротныя наступствы для тагачаснага Берасця. Кажа адзін з аўтараў манаграфіі “Горад і замак Брэст-Літоўскі” Андрэй Варабей:

– Цікавейшы перыяд. Я яго ўмоўна назваў “Масакра”. Гэта вельмі важны пераломны перыяд для нашага горада, які, верагодна, завершыў “залатую  эпоху Берасця”, росквіт, пасля якога Берасце ўжо, ненавукова выказваючыся, толькі “скатвалася”.

Вайна мела драматычныя вынікі для Вялікага княства Літоўскага, а беларускія землі, апроч чалавечых стратаў, знаходзіліся ў стане эканамічнай разрухі. Толькі Берасце, якое геаграфічна знаходзілася амаль у цэнтры Рэчы Паспалітай, неаднаразова пераходзіла падчас той вайны з рук у рукі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belhistory.com