4 лютага 1746 лютага нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка



Сёння дзень нараджэння нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША – Тадэвуша Касцюшкі. Пінск – адзін з нямногіх беларускіх гарадоў, дзе ёсць вуліца імя героя. Зараз яна знаходзіцца на ўскрайку, а ў міжваенны перыяд была цэнтральнай вуліцай Пінска.

Па словах краязнаўцы Эдварда Злобіна на гістарычнай Піншчыне ў калегіуме піяраў Касцюшка атрымоўваў сваю першую адукацыю:

– Калі браць Піншчыну ў больш шырокім разуменні, напрыклад у даваенным, калі ўлічыць, што Любешоў адносіўся да нас, да Пінскага павету, то ўласна кажучы ў павеце ён і вучыўся ў піяраў. Гэта цяпер там знаходзіцца мяжа, а тады была простая ўзаемасувязь. Піншчына не вельмі далёка ад месца, дзе Касцюшка нарадзіўся, ад той жа Мерачоўшчыны.

За савецкім часам вуліцы Тадэвуша Касцюшкі ў Пінску не было, гістарычную справядлівасць адрадзілі напачатку 1990-х гадоў па ініцыятыве пінчукоў і прадстаўнікоў дэмакратычнага блоку ў мясцовым гарадскім Саве дэпутатаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]