75 гадоў з дня народзінаў мастака Яўгена Шатохіна



Сёння, 25 лютага, споўнілася б 75 гадоў вядомаму беларускаму мастаку, грамадскаму дзеячу Яўгену Шатохіну.

У сваіх працах творца адлюстроўваў прыгажосць беларускай прыроды, гісторыка-архітэктурныя адметнасці, а таксама ствараў партрэты слынных беларусаў. У родным Пінску ён заснаваў і ўзначальваў дзіцячую мастацкую школу.

Сябра мастака, літаратар Павел Ляхновіч гаворыць, што было б лепшым ушанаваннем памяці Шатохіна ў Пінску:

– Думаю, самае лепшае было б, і ён, мне здаецца, такую мару меў, каб гэтую школу, якую ён практычна стварыў, якая сапраўды было кузняй сапраўдных мастакоў, каб яна панесла яго імя. Гэта адназначна. Увогуле ён быў чалавек цікавы. Мне яго зараз вельмі не хапае. Мы з ім былі аднолькавых думак што датычыць лёсу Беларусі, якая яна павінна быць, мы былі аднадумцамі, гэта нас яднала.

Яўген Шатохін пакінуў істотны ўнёсак не толькі ў беларускім выяўленчым мастацтве, за што атрымаў прызнанне, як у Беларусі, так і ў замежжы. Амаль дзесяць гадоў ён быў дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў, уваходзіў у кіраўніцтва Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ “Адраджэнне”.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]