Кнігу пра скарбы, замкі і курганы прэзентуюць у Віцебску



Вядомы беларускі археолаг і гісторык Мікалай Плавінскі прэзентуе сёння сваю новую кнігу ў Віцебску. Сустрэча з аўтарам адбудзецца на арт-сядзібе Vitebsk4me (Віцебск, вул. Кастрычніцкая, 13). Гаворыць кіраўнік арт-сядзібы Уладзімір Булаўскі:

 – На арт-базе Vitebsk4me адбудзецца прэзентацыя новай кнігі гісторыка, археолага Мікола Плавінскага “Скарбы, курганы замкі і іх даследчыкі”. Кніга толькі што выйшла і першая прэзентацыя адбудзецца ў нас. Будуць прысутнічаць студэнты нашага адукацыйнага курсу для менеджэраў гісторыка-культурнай спадчыны. Але мы рады бачыць у сябе ўсіх.

Новая кніга Мікалая Плавінскага складаецца з асобных навукова-папулярных нарысаў, прысвечаных найбольш цікавым знаходкам скарбаў і гісторыі вывучэння археалагічных помнікаў эпохі Сярэднявечча. Пачатак прэзентацыі а 18-й гадзіне. Сустрэча з аўтарам кнігі адбудзецца пры падтрымцы грамадскай кампаніі „Будзьма беларусамі!”.

nxG47h

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя