Абрад “Ваджэнне і пахаванне стралы” зладзілі ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёна



У вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёна зладзілі ўнікальны архаічны абрад “Ваджэнне і пахаванне стралы”.

Веткаўшчына – адзінае месца, дзе дагэтуль фіксуецца гэтае свята. Аднак, як гаворыць мясцовае насельніцтва, хутка абрад можа перастаць існаваць.

– Яно з кожным годам усё меней, меней і меней. Канешне, доўга яно не працягнецца. Калі ёсць завадатар, калі ёсць зацікаўлены хаця б адзін чалавек, ён выведзе і павядзе за сабой. А калі некаму будзе павесці і ніхто яго не павядзе.

– Ой-та, людзей няма. У нас было столькі люду – свет гасподні. З таго краю, круг такі, што столькі людзей. Усяго таго няма. Людзі старэйшыя паміраюць. Засталіся вось такія. Ледзь ідзём, але ахвота паглядзець.

“Ваджэнне і пахаванне стралы” – абрад, якія праводзіўся, каб адвесці ад вёскі маланку. Лічыцца, што традыцыя правядзення прысвечаная паганскаму богу маланкі Перуну.

 

Беларускае Радыё Рацыя