Абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры



Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў брытанскі пісьменнік з Занзібара Абдул-разак Гурна.

Нобелеўскі камітэт патлумачыў выбар “яго бескампрамісным і спачувальным пранікненнем у наступствы каланіялізму і лёс бежанцаў паміж культурамі і кантынентамі”.

Абдул-разак Гурна нарадзіўся ў 1948 годзе ў сям’і мусульман арабскага паходжання на падкантрольным тады Брытаніі Занзібары. Ва ўзросце 20 гадоў (тады ўжо востраў стаў часткай Танзаніі) пераехаў у Англію, дзе стаў вядомым пісьменнікам і аўтарам даследаванняў пра шэраг сучасных посткаланіяльных літаратараў.

У пятніцу будзе названы лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Simone Padovani/Awakening/Getty Images