Абвешчаны лонг-ліст конкурсу „Заспявай-6”



Удзельнікі шостага сезона конкурсу «Заспявай» запісалі новыя песні на вершы сучасных беларускіх паэтаў. Апублікаваны лонг-ліст з 28 выканаўцаў – яны праходзяць у этап жывога праслухоўвання, якое пройдзе 15 снежня ў клубе «Берлін».

Тры ўдзельнікі пройдуць у фінал і змогуць папрацаваць з ментарамі і запісаць конкурсную песню на студыі, а пераможца атрымае 1500 BYN і прома-падтрымку на год. У гэтым сезоне паэты, чые вершы пройдуць у фінал, таксама атрымаюць ганарар.

Для ўдзельнікаў ўжо правялі адукацыйную сесію з майстар-класамі і лекцыямі пра музыку і яе прасоўванні. Сярод лектараў былі Руся (Shuma), Андрэй Хадановіч, Алег Хаменка, Дзмітрый Безкаравайны.

У 2015 у конкурсе «Заспявай» перамаглі Naviband – потым яны выступалі на Еўрабачанні. Першым пераможцам быў Віталь Варанко, вядомы па ўдзелу ў шоу «Голас». Шматлікія музыкі пішуць тут свае першыя песні на беларускай, а потым і цэлыя музычныя сэты.

Адна з галоўных мэтаў конкурсу – аб’яднаць беларускіх музыкаў і паэтаў. Пасля музыканты працягваюць працаваць над тэкстамі выбраных імі паэтаў. Напрыклад: у калабарацыі дуэта Maximalism і паэткі Ганны Комар з’явілася цэлая серыя новых песень, а англамоўныя песні дуэта былі пераведзеныя Ганнай на беларускую.

У лонг-лісце гэтага сезона: Adarka, Alex Litvinau, Duся, Dzima Prau, Imgnnn, Kachan, Kawa, Kolko, Lear, Maria Cheprasova x Kirill Danshin, Pylai, Vodar, Zanzibar, Віталіна Сарока, Гр.Hodriya, Donia, «Дзе -Я», Кацярына Батура, Жэня Вялько, Ільля Фаляжынскі, Ксенія Цімаховіч, «Ліхтар», Мурочка, «Няміга», Піліп Беспамылковы, Поля, «Таямніца Міоры»,«юнацтва».

budzma.by