Абвешчаны поўны спіс намінантаў сёлетняй прэміі Гедройца



Прэмія Гедройца распачала свой дзявяты сезон і назвала новы спіс прэтэндэнтаў.

Значэнне прэміі для беларускай літаратуры акрэсліла прадстаўніца аргкамітэта, першая намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай:

– Гэта, канешне, галоўная прэмія ў галіне прозы. І я хачу таксама падкрэсліць, што мы ў намінацыі ніколі не абмяжоўваемся толькі недзяржаўнымі выдавецтвамі. Мы горача заахвочваем дзяржаўныя выдавецтвы, мы рассылаем інфармацыю пра магчымасць намінаваць кнігі і ў дзяржаўны Саюз пісьменнікаў. Але, безумоўна, мне здаецца, на сёння найбольш цікавае з таго, што адбываецца ў прозе ў гэтым сэнсе – гэта галоўная інтэлектуальная літаратурная прэмія Беларусі ў галіне прозы. Іншыя жанры таксама маюць свае галоўныя падзеі.

Падчас анлайн-канферэнцыі арганізатары агучылі сёлетні прызавы фонд прэміі Гедройца – амаль 13 000 беларускіх рублёў. Патэнцыйных спонсараў заклікаюць далучацца да падтрымкі прэміі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]