Абвяшчэнне пераможцаў творчага конкурсу «Вольнае слова»



10 снежня будуць абвешчаныя пераможцы творчага конкурсу «Вольнае слова».

Дата: 10-га снежня.

Час: 12.30 (па менскім часе).

Месцаанлайн (спасылка на трансляцыю з’явіцца на сайце bajby.org і ў сацыяльных сетках).

10 снежня, у Сусветны дзень правоў чалавека, Беларуская асацыяцыя журналістаў абвесціць пераможцаў творчага конкурса «Вольнае слова». 

Нягледзячы на рэпрэсіі і пераслед, Беларуская асацыяцыя журналістаў застаецца вернай традыцыям. Больш за 10 гадоў яна называе лепшыя працы калег па 5 намінацыях конкурсу: «Інфармацыя», «Аналітыка», «Мастацкая публіцыстыка», «Журналісцкае расследаванне» і «Дэбют».