Аб’яўлены пераможцы літаратурнай прэміі „Дэбют”



Прэстыжную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ў галіне паэзіі сёлета не атрымаў ніхто, а ў галіне прозы найлепшым прызналі Анатоля Івашчанку, раней вядомага выключна ў якасці паэта.

7D6063F2-C249-4CB7-9814-B1E660E842A1_mw1024_s_n

Ягоная першая кніга прозы называецца “Анаталогія”:

– У маім канкрэтным выпадку я пішучы прозу вершы не пішу, то бок я не сумяшчаю гэтыя два заняткі і цалкам магчыма, што выдаўшы кніжку прозы я зараз захачу выдаць, напрыклад, кніжку вершаў. Хаця канешне хочацца працягваць з прозай, але сумяшчаць гэтыя два заняткі складна.

Адзін з трох намінантаў у галіне паэзіі – Мікіта Найдзёнаў не задаволены рашэннем журы. Замест прэміі паэты-канкурсанты атрымалі заахвочвальныя дыпломы:

– Паўсюды піліцца бабло і грошы дзеляцца няроўна, а ты адна як Бандароўна і што мяне з табой звяло. Гэта я канешне жартую. Дзіўнае рашэнне журы, напэўна, таму, што гэта маладое журы. Хтосьці ўсё роўна мацнейшы, не бывае так, што ўсе роўныя, шэрыя – павінен быць хтосьці чырвоны.

У намінацыі “Пераклад” перамагла Святлана Рогач за працу над чэшскамоўнай кнігай Катэржыны Тучковай “Жыткаўскія багіні”:

– Насамрэч асацыяцыя з Жыткавічамі ўсяго толькі выпадковасць таму, што гаворка ідзе пра Паўднёва-Мараўскую вёску Жыткава, а дакладней пра хутары, якія размяшчаюцца ў гарах – у Белых Карпатах.

Прызавыя сумы пераможцам прэміі “Дэбют” склалі сёлета па 42 мільёны рублёў. Цырымонія ўзнагароджання, як і летась, прайшла ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Менску з аншлагам.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя