Адборачныя канцэрты “Беларускай песні-2015”



Працягваюцца адборачныя канцэрты ХХІІ агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня-2015”. Чарговы раённы агляд прайшоў у Доме культуры ў Бельску Падляшскім. На сцэне прэзентавалі сябе 29 выканаўцаў. Кожны выступоўца праспяваў дзве песні. “Фестываль – гэта перш за ўсё свята беларускай песні, а не спаборніцтва калектываў,” – кажа салістка калектыва “Маланка” Лідзія Маліноўская:

–  Для мяне гэта не ёсць змаганне, гэта проста наша народная песня, якую мы гэтым фестывалем павінны проста падтрымаць. Так мы падтрымліваем нашу народнасць. Усе мы тут пераможцы. І гэта наш фестываль народнай песні.

А сёння, 8 лютага, раённы агляд беларускай песні пройдзе ў Гайнаўцы, у мясцовым Доме культуры. Пачатак у 14 гадзін.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара