Адбудуцца Лідскія чытанні



22 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбудуцца ІХ Лідскія чытанні.

Лідскія чытанні праходзяць кожны год і маюць у асноўным краязнаўчую тэматыку. Сёлета тэма чытанняў: “Лідчына ў мастацкай літаратуры”. Запланаваныя ўжо каля 10 дакладаў, прысвечаных творчасці лідскіх паэтаў і празаікаў, а таксама творам іншых аўтараў, якія так ці інакш закранаюць Лідчыну. Рыхтуюць даклады да чытанняў лідскія краязнаўцы, сябры літаб’яднання “Суквецце”, супрацоўнікі бібліятэкі і лідскага музея, а таксама студэнты Лідскага каледжа.

У апошнія гады Лідскія чытанні набылі статус навуковай канферэнцыі, таму даклады рыхтуюцца даволі грунтоўныя. Пасля чытанняў будзе падрыхтаваны і выдадзены зборнік, куды ўсе даклады будуць уключаны ў поўным аб’ёме. Таму праца Лідскіх чытанняў не прападзе.

Беларускае Радыё Рацыя