Адбыўся фестываль „Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”



У замкавым комплексе “Мір” 15 чэрвеня адбыўся фестываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”. На фестывалі свае выданні прэзентавалі дзяржаўныя і прыватныя выдавецтвы Беларусі, а таксама аўтары кніг.

У канферэнц-зале прайшоў “круглы” стол з удзелам прадстаўнікоў навуковых колаў, работнікаў бібліятэк, грамадскасці на тэму “Гістарычная кніга ў сучасным грамадстве”. Шчырую зацікаўленасць выклікалі выставы кніжных экслібрысаў,Статута ВКЛ, старадаўніх кніг з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.

Пісьменнік Анатоль Бутэвіч прэзентаваў сваю кнігу “Гісторыя Мірскага замка”, а комплекс “Мір” прэзентаваў шэраг уласных навуковых выданняў. Свае новыя кнігі прэзентавалі пісьменнікі Людміла Рублеўская, Зміцер Санько, Сяргей Чыгрын, Святлана Кошур і іншыя.

Падчас фестывалю Мірская сярэдняя школа атрымала бясплатна шмат новых кніг ад выдавецтваў і аўтараў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Карэліцкі раён

Фота аўтара