“Адчуй дух даўніны”



Каляднае свята пад такой назвай адбылося ў Глыбоцкім Доме культуры. Яго арганізавала для праваслаўнай моладзі Полацкая і Глыбоцкая епархія. На святочнае мерапрыемства прыехалі і госці з Паставаў, Докшыцаў, Полацка.

Па словах благачыннага Глыбоцкай акругі пратаіярэя Міхаіла Ізаіткі, дзеці Садружнасці праваслаўнай моладзі рыхтавалі гэтае мерапрыемства  з вялікім стараннем разам  з моладзевымі брацтвамі іншых благачыній, каб паказаць прыклад свята з верай і Богам.

–  Каб маладзёны пабачылі, што жыццё ў веры – гэта не штосьці там сумнае: посты, малітвы. Праваслаўны чалавек можа і радавацца, і весяліцца. Але без пошласці і бруду, без якіх цяпер рэдка абыходзіцца.

У межах святочнай праграмы адбыўся канцэрт і калядны баль, дзе лепшыя балетмайстары Беларусі навучылі ўсіх прысутных танцам розных народнасцяў.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтаркі