Адметная вопратка ад “Цудоўні”



Прыгожую дзявочую вопратку ў этнастылі пачалі рабіць гарадзенскія майстры. Да стварэння вопраткі мае дачыненне стваральнік этнакрамы “Цудоўня” Андрэй Несцяровіч:

– Хацелася, канешне, спрычыніцца да гэтай справы, тым больш, што мы не першыя, хто ў гэтым кірунку пайшоў. Але ў Гародні ніхто гэтага не робіць. А нам хочацца падкрэсліць нават у сваім адзенні менавіта гарадзенскасць. То бок, тыя самыя вышыўкі, арнаменты, якія мы бярэм, мы бярэм у першую чаргу са свайго рэгіёна. Каб гэтае адзенне ў сучасным свеце выконвала тыя функцыі, якія яно выконвала калісьці.

На думку адной са стваральніц калекцыі Яны Літвінчук, такая вопратка падыдзе любой дзяўчыне:

– Мне хацелася б, каб гэта насілі зараз у 21 стагоддзі нашы дзяўчаты ва ўніверсітэт, на працу, а не толькі на нейкія тэматычныя вечарыны. Захацелася выклікаць крыху правакацыю, чым мы адрозніваемся, напрыклад, ад “Гонара”. Хочам, каб гэта было прыгожа і крыху сэксуальна.

Распрацоўшчыкі калекцыі ўпэўніваюць, што гэта будзе недарагі мадэльны шэраг, які ўжо з гэтага тыдня магчыма будзе набыць у этнакраме “Цудоўня”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня