Адзіны канцэрт лаўрэата прэміі Грэмі ў Менску
26 траўня праект «Міжнародны джаз у Менску» пачынае сезон летніх клубных сустрэч і запрашае ўсіх аматараў якаснага джаза на адзіны канцэрт у Менску лаўрэата прэміі Грэмі і Downbeat rising star амерыканскага саксафаніста Уэйна Эскаферы (Wayne Escoffery).
Уэйн Эскаферы (Wayne Escoffery) – амерыканскі саксафаніст ангельскага паходжання, адзін з самых яркіх музыкантаў нью-ёркскай джазавай сцэны. Джазавыя крытыкі лічаць Уэйна тыповым прадстаўніком пакалення «маладых львоў» ( «YoungLions») – народжаных у 60-80-я гады імправізатараў, які імкнецца да акустычнага straight-ahead джазу.
У 2010 годзе Эскаферы становіцца ўладальнікам прэміі Грэмі. У 2014 годзе ён атрымлівае перамогу ў намінацыі RisingStar як лепшы тэнар-саксафаніст па выніках штогадовага апытання крытыкаў часопіса DownBeat (ЗША).
У Менску на сцэну з Уэйнам Эскаферы ў гэты вечар выйдуць музыкі не меншай велічыні: Уладзімір Несцярэнка – адзін з наймацнейшых джазавых піяністаў Расеі.
Саша Машын – барабаны – высокі прафесіянал, які выступаў нават на сцэне сусветна вядомага тэатра „Apollo Theater” у Гарлеме (Нью-Ёрк).
Клуб «Бруге» (Партызанскі пр. 6А) 26 траўня, 20.00
Афіцыйны сайт: https://www.escofferymusic.com/home.html
Беларускае Радыё Рацыя