Аксана Гайко: Тэатры паступова адаптуюцца да анлайну
Тэатры, у тым ліку берасцейскі, паступова адаптуюцца да анлайну. Застаецца толькі адкрытым пытанне, якія формы ўзаемадзейнічання з гледачамі будуць абраныя. Пра гэта распавяла акторка і рэжысёрка берасцейскага незалежнага тэатру “Крылы Халопа” Аксана Гайко.
Яна адзначыла, што тэатральнае мастацтва проста вымушана адаптавацца да новай рэальнасці:
– Усе публічныя мерапрыемствы аказаліся ў сітуацыі, што ўсё зачынена, тэатры ў тым ліку. Акторы сядзяць у самаізаляцыі. У Беларусі крыху не так усё, але ў свеце з сярэдзіны сакавіка і да гэтага часу ўсе знаходзяцца ў самаізаляцыі.
У тэлеграм-канале “Крылы Халопкі”, які стварыла яшчэ ў сакавіку на пачатку эпідэміі Аксана Гайко, можна знайсці спасылкі на тэатральныя фестывалі, сустрэчы ды прэм’еры, што адбываюцца не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота з Фэйсбука Аксаны Гайко.