Акторка Паліна Дабравольская: Мы адаптуемся да створаных умоваў



Культурніцкае жыццё беларусаў у эміграцыі не спыняецца. Наадварот – гэта час для стварэння новых праектаў, што прынясуць карысць у будучым Беларусі, – у гэтым перакананая акторка Паліна Дабравольская, што вымушана знаходзіцца ў Варшаве і пакуль не можа вярнуцца на радзіму:

Насамрэч зараз усё больш-менш усталявалася. Мы знаходзімся ў Варшаве і тут як раз пачынаецца тэатральны сезон і таму ёсць праекты над якімі я працягваю ці пачынаю працаваць. Безумоўна, з-за сітуацыі – гэта такія оўпэн колы ці рэзідэнцыі, ці фестывалі, на якія я спрабую падаваць заяўкі.

Паліна Дабравольская дадала, што пакуль што цяжка сказаць, калі культурніцкія дзеячы змогуць запланаваць аднаўленне сваёй дзейнасці ў Беларусі. Таму зараз адаптуюцца да створаных умоваў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]