Актрыса Анастасія Мучко: Частка нашых актораў зараз у Вільні, частка ў Беластоку



У 2020 годзе напрыканцы кастрычніка з Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра за пратэсты былі звольнены дзесяць актораў і рэжысёр Сяргей Курыленка. Частка з іх з’ехала ў Вільню, частка – у Беласток.

Сярод тых, хто сёння знаходзіцца ў Беластоку – актрыса Анастасія Мучко.

– З гарадзенскага тэатра з’ехала каля дзевяці, калі не памыляюся, чалавек. Але частка актораў засталася ў Вільні, а частка пераехала ў Беласток. Мы трошачкі падзяліліся на дзве краіны, тыя, хто пераехаў у Беласток, робяць штосьці, і тыя, што засталіся ў Вільні, яны таксама разам робяць спектаклі – і дзіцячыя, і для дарослых. То бок, вось так мы працуем. Пакуль не атрымліваецца, каб не было перашкодаў у тым, што мы знаходзімся ў розных краінах. Пакуль што ёсць у гэтым перашкода.

Анастасія Мучко ў Беластоку ўдзельнічае ў тэатральных праектах рэжысёра Сяргея Курыленкі. 9 студзеня яна ўдзельнічала ў перфарматыўным чытанні п’есы Кэран Клімоўскі „Калыханка для дарослага мужчыны”.

Беларускае Радыё Рацыя