Альбом, прысвечаны Тадэвушу Касцюшку
У Менску выйшаў з друку арыгінальны альбом, прысвечаны нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвушу Касцюшку (1746-1817). Аўтар альбома – касцюшкаўскі калекцыянер з Івацэвіч Ігар Федасенка.
Альбом склалі фотаздымкі ўсёй калекцыі, якая ёсць у Ігара Федасенкі, прысвечаная Тадэвушу Касцюшку. А гэта 52 альбомаўскія старонкі фармату А4.
На старонках альбома аматары беларускай гісторыі ўбачаць усё тое, што змог сабраць калекцыянер за час сваёй збіральніцкай працы пра Тадэвуша Касцюшку. А гэта паштоўкі, канверты, медалі, значкі, грошы, вымпелы і г.д. Альбом можна набыць у сядзібе Тадэвуша Касцюшкі ў Косаве ці асабіста ў калекцыянера Ігара Федасенкі. Наклад альбома ўсяго 100 асобнікаў.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
