Алег Трусаў: Ідэя нацыянальнага універсітэта сярод народа вельмі моцная



Гісторык і ганаровы старшыня таварыства беларускай мовы і мінулы кіраўнік універсітэту ім. Ніла Гілевіча Алег Трусаў распавядае пра закрыццё беларускага універсітэту, і перпектывах адкрыцця такога ў будучыні:

РР: Столькі часу прыклала таварыства беларускай мовы і навукоўцы, каб развіць хаця бы ў рамках прыватнай навучальнай установы універсітэт па-беларуску для беларусаў. Зараз адбываюцца такія адміністрацыйныя шлейфы, якія не даюць магчымасці развівацца гэтаму кірунку. Як Вы да гэтага ставіцеся, што можна яшчэ зрабіць?

– Па-першае трэба сказаць, што зарэгістраваны універсітэт дзейнічаў каля трох з паловаю гадоў, аднак ён актыўна дзейнічаў толькі першыя паўтары гады, а потым здарылася эпідэмія, і большасць сваёй дзейнасці згарнулі. Потым адбылася так званая рэвалюцыя, у выніку якой нас зачынілі разам з іншымі недзяржаўнымі арганізацыямі. Мы патрапілі «пад раздачу». Разам з намі закрылі больш, чым 50 недзяржаўных арганізацый. Але мы можам сказаць, што ідэя нацыянальнага універсітэта сярод народа вельмі моцная. У гэтым мы пераканаліся за гэтыя гады, калі аб’ехалі масу мясцін: былі ў вялікіх гарадах, і ў вёсках. Людзі падтрымлівалі ідэю прыватнага універсітэту, было шмат жадаючых да нас паступаць, і вучыцца за грошы. Я падкрэсліваю: гэта планаваўся універсітэт прыватны, і людзі павінны былі плаціць за адукацыю. Такіх жадаючых было даволі багата.

РР: Цяпер шанцы на развіццё ў такім фармаце, якім было заяўлена універсітэт не мае?

– Не толькі універсітэт, зараз аніякія недзяржаўныя арганізацыі не маюць у гэтай краіне аніякіх шанцаў.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя