Алексіевіч піша кнігу пра падзеі ў Беларусі



Святлана Алексіевіч заявіла, што піша кнігу пра падзеі ў Беларусі, якія адбываюцца пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Пра гэта яна сказала ў інтэрв’ю нямецкай газэце Süddeutsche Zeitung.

«Мы хочам стварыць незалежную, квітнеючую краіну. Але як? Мы жывем паміж дзвюма небяспекамі: Лукашэнкам і Расеяй, — сказала Алексіевіч у інтэрв’ю. — Ведаеце, што кажуць людзі, калі я ў іх пытаюся, як ім жывецца ў Беларусі? „Святлана, мы жывем пад акупацыяй“».

«Я была ўражаная тым, як хутка зноў запрацавала сталінская машына, – кажа Алексіевіч. – Ніхто нічога не забыўся. Паўсюль з’явіліся стукачы, мясцовыя падраздзяленні КДБ працуюць поўнай хадой. Лекар даносіць на свайго кіраўніка, яго звальняюць, а даносчык атрымлівае ягоную пасаду.Тэрор 1937 году ў чыстым выглядзе».

Беларуская нобелеўская лаўрэатка знаходзіцца ў Нямеччыне з верасня 2020 на запрашэнне Нямецкай службы акадэмічных абменаў.

svabod1.azureedge.net