Алексіевіч заплаціла з Нобелеўскай прэміі 197 тысяч еўра падатку



 Cвятлана Алексіевіч заплаціла беларускай дзяржаве з Нобелеўскай прэміі 197 тысяч еўра падатку. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Белсат».

Прэмія складала больш за 950 тысяч даляраў. Раней меркавалася, што беларускую пісьменніцу вызваляць ад неабходнасці плаціць падаходны падатак (13%). Аднак гэтага не адбылося.

«Нідзе ў свеце так не робяць. Не абкладаюць падаткам Нобелеўскую прэмію. Я заплаціла 197 000 еўра», — сказала Алексіевіч.