Алесь Аркуш прэзентаваў раман „Сядзіба” ў Гародні



У Цэнтры гарадскога жыцця ў Гародні прайшла творчая сустрэча з Алесем Аркушам, пісьменнікам, сябрам Таварыства вольных літаратараў.

На сустрэчы быў прэзентаваны новы раман Алеся Аркуша „Сядзіба”. Выданне здзейсніла выдавецкая ініцыятыва „Полацкае ляда”.

„Гэта мой чацвёрты раман”, – кажа Алесь Аркуш:

– Мой чацвёрты раман таксама пра тое, што я добра ведаю, на гэты раз – пра ўласную сядзібу. Яна знаходзіцца ў Полацку, у Запалоцці, на беразе Дзвіны, літаральна тры крокі ад дома – і пачынаецца схіл да ракі. Гэта сапраўды гістарычнае месца, бо там раней знаходзіўся бернардзінскі кляштар, той, першапачатковы, які быў драўляны. Менавіта ў гэтым кляштары, як сведчаць некаторыя гісторыкі, Скарына і мог вывучыць лацінскую мову перад тым, як паехаць вучыцца ў Ягелонскі ўніверсітэт.

Пад час творчай сустрэчы Алеся Аркуша гарадзенцы маглі набыць кнігу, атрымаць аўтограф ды падыскутаваць на літаратурныя тэмы. 

Цалкам рэпартаж з падзеі ў гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня