Алесь Дземідзенка: У нас ужо запланаваны рэліз новага альбома



Як захаваць культуру, калі ўлады яе знішчаюць? Як зладзіць выступ, калі гурт яшчэ не цалкам уз’яднаўся? Як пераехаць у іншую краіну, калі ў цябе – маленькае дзіцё?

Сваімі адказамі на гэтыя пытанні падзяліўся Алесь Дземідзенка – барабаншчык гурта „Relikt”, які днямі выступіў на курсах „Мова Нанова” у Варшаве.

РР: Якія ўражанні пасля выступу на „Мова Нанова”?

– Двухбаковыя ўражанні З аднаго боку мы вельмі радыя, што атрымалася пасля, як мінімум, трох месяцаў перапынку нарэшце сустрэцца. Хаця і не поўным складам, бо Зміцера пакуль яшчэ з намі няма, ён у працэсе далучэння. Мы змаглі сустрэцца, змаглі сыграць канцэрт на „Мова Нанова”. То бок гэта было вельмі класна. Мы ўжо сумавалі ўвогуле думалі ці адбудзецца ў нас. Калі мы развітваліся ў Беларусі, мы не ведалі, калі мы сустрэнемся, як мы сустрэнемся ці адбудуцца ў гэтым годзе нашы нейкія выступы. Прайшоў час і неяк усё ж такі атрымалася гэта зрабіць. Будзем рабіць усё, каб зноў быць разам і зноў працаваць над музыкай, іграць канцэрты. З іншага боку былі вельмі сумныя эмоцыі таму, што мы выступалі тут і нам тут канешне падабаецца выступаць у Польшчы, у Варшаве. Гэта не першы наш канцэрт, але заўжды мы ведалі, што прыехалі за мяжу сыграць нейкія дадатковыя канцэрты. Асноўныя выступы ў нас усё ж такі былі дома, на Радзіме ў Беларусі. Невядома ці будзе такая сітуацыя, што мы будзем дома нешта іграць, бо мінулым разам гэта ўжо не атрымлівалася ў нас рабіць, таму гэта было сумна.

РР: Адзін з удзельнікаў яшчэ не даехаў да Варшавы. Што вы рабілі з заменай?

Да нас далучыўся наш даўні сябра Дзяніс, які дарэчы быў удзельнікам гурта здаецца ў 2010-11 годзе. Ён таксама граў на басу ў нас, граў некаторыя канцэрты. Ён зараз тут у Варшаве, мы папрасілі яго далучыцца, узгадаць гэтыя песні, якія ён некалі выконваў і ўсё атрымалася.

РР: Ці ёсць нейкія планы на будучыню?

У нас ужо запланаваны рэліз новага альбома, вельмі цікавы запіс, вельмі важны для нас і мне здаецца вельмі важны для беларускай музыкі і для беларускіх слухачоў. Пакуль не гатовы распавядаць, што за ён. Ідэя гэтага запісу ўзнікала ў нас у 2012 годзе. Толькі калі пачаліся кавідныя часы, не было столькі шмат канцэртаў, але быў час займацца студыйнай працай. За 2020 год мы запісалі гэты альбом. За 2021 мы яго зводзілі, рыхтавалі для выдання і зараз ён ужо падрыхтаваны, ужо заліты на Story, Spotify. Будзе гатовы для праслухоўвання на прыканцы чэрвеня. Таксама хочам выдаць адну нашу відэапрацу – гэта такое рэтраспектыўнае відэа тых часоў, якія здаецца шмат хто лічыць такімі самымі прыемнымі, да таго, як усё дрэннае пачалося. Запісы відэа 2019 года, як мы запісвалі наша відэа „Дрэва жыцця”. Там такая прыгожая, крутая нарэзка, вельмі настальгічная і кранальная. Неўзабаве плануем выпусціць гэты відэакліп.

РР: Што для цябе стала прычынай, каб з’ехаць?

– У нашай сям’і была думка з’ездзіць у доўгатэрміновае падарожжа таму, што ў нас нарадзіўся дзіцёнак і мы чатыры гады сядзелі ў Беларусі. Крыху ўжо эмацыйна стаміліся, хацелася нечага новага. Гэты план, можна сказаць, быў у нас. Калі пачалася вайна, калі пачалася агрэсія супраць Украіны, мы ўжо зразумелі, што чакаць не варта і паскорылі гэты ад’езд.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Цяпер калектыў чакае свайго басіста Зміцера ў Польшчы і тады плануе зладзіць вялікі канцэрт.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]