Алесь Дзянісаў: Гэта вельмі адказны праект



Гарадзенскі музыка Алесь Дзянісаў разам з іншымі музыкамі з розных гуртоў прыняў удзел у запісе песні на словы Уладзіміра Някляева “Вам”, якая цягам апошніх некалькіх дзён стала адным з самых моцных музычных праектаў.

Кажа Алесь Дзянісаў:

– Я лічу, што галоўная заслуга, канешне, – гэта Насты і гурта «Naka». А ўсе астатнія ўдзельнікі, наколькі каму падабаецца, заспявалі. Мне было прыемна ўсіх убачыць, некаторых нечакана, таму што некаторыя музыкі, скажам, не часта выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. А тут усе, мне падаецца, былі шчырымі, удзельнічалі.

Музыка канстатуе, што для яго калегаў, што прынялі ўдзел у праекце, могуць быць розныя наступствы:

– Напрыклад, гурт “Дзецюкі” і я асабіста даўно сутыкаемся з забаронамі і адмовай гастроляў. Я думаю, што з іх пункту гледжання, гэта вельмі мужны паступак. Бо яны цяпер будуць сутыкацца з гэтымі забаронамі і адмовамі.

Кліп да песні складзены з нарэзак розных акцый ў Беларусі, дзе міліцыянты затрымліваюць актывістаў. Перапосты кліпа ў сацыяльных сетках зрабілі сотні грамадзян Беларусі, а таксама вядомы расейскі музычны журналіст і музыка Арцемій Троіцкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]