Алесь Дзянісаў у Вялейцы выступіць з канцэртам для сяброў



Гарадзенскі музыка, вакаліст гурта Dziеciuki Алесь Дзянісаў выступіць з акустычным канцэртам у Вілейцы. Месца правядзення канцэрту арганізатары распаўсюджваюць толькі праз закрытыя групы ў сацыяльных сетках, бо засцерагаюцца нечаканасцяў з боку праваахоўных ворганаў.  

Пра будучы канцэрт кажа Алесь Дзянісаў:

– Ладзім закрыты канцэрт, для сваіх, для сяброў. Прыйдуць мясцовыя, з Маладэчна прыедуць. Акустычны канцэрт. Вырашана, што афійцына прэзентацыя альбома на вершы Алеся Чобата будзе спачатку ў Гародні, у родным горадзе. Потым у Віцебску, потым у Менску. Гэта будзе ў сярэдзіне верасня. А гэта проста канцэрт, зразумела, што я там і Чобата буду спяваць.

Паслухаць Алеся Дзянісава як вакаліста “Дзецюкоў” на вялікай сцэне ў бліжэйшы час будзе магчыма  8 ліпеня ў гомельскім бары “Кватэрнік”. На гэты канцэрт з Менску будзе арганізаваны аўтобусны тур.

Беларускае Радыё Рацыя