Алесь Госцеў прадставіць гарадзенцам новую кнігу



«Вядомыя ўраджэнцы Гарадзенскай вобласці» — кнігу пад такой назвай краязнаўца Алесь Госцеў прадставіць жыхарам і гасцям Гародні 19 траўня ў залі перыёдыкі абласной бібліятэкі імя Карскага, што месціцца ў Новым замку. Выданне стала другім ў серыі з 15 кнігаў, прысвечаных як знакамітым, так і малавядомым асобам Беларусі.

k2

Алесь Госцеў: Гэта навукоўцы, гэта педагогі, пісьменнікі, літаратары, гэта мастакі, музыкі і кампазітары і канешне, гэта рэлігійныя дзеячы. У першай кнізе было 32 героя, а ў другой кнізе — 30 герояў. Там такія знакамітыя і вядомыя як Эліза Ажэшка, а калі браць з менш вядомых дык тут той жа Дынецкі — урач, пра якога калісьці ведалі мабыць усе, нават на Гарадзеншчыне. Гэта быў вядомы знакаміты ўрач і нават вуліца была яго імя.  

  Наклад першай кнігі пра жыхароў Гародні стаў ўжо бібліяграфічнай рэдкасцю. Цікавым таксама з′яўляецца той факт, што 22 гады таму 19 траўня 1994 году адбылася прэзентацыя кнігі «Кронан», адным з аўтараў якой з′яўляецца Алесь Госцеў. «Кронан» — гэта ўжо больш чым кніга, гэта своеасаблівы «букіністычны» сімвал Гародні, па якім вучылася не адно пакаленне гарадзенскіх гісторыкаў і краязнаўцаў.

k11

Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]