Алесь Пашкевіч пашырае „Рух”
У сераду, 18 траўня, у менскай краме “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2) літаратар Алесь Пашкевіч прадставіць сваю найноўшую кнігу “Рух”.
Гэта твор пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму. Але перадусім аповесць пра тое, як нафта завалодала светам. Слова “нафта” у аповесці гучыць як адмысловая мэтафара.
Алесь Пашкевіч:
– Як раз разглядаю слова „нафта” як метафару імперскасці, вайсковасці. Колер нафты ён, на жаль, чорны. Мне цікава было найперш пабачыць адкуль пачынаўся гэты нафтамагнацкі, імперскі “кацёл”.
Сустрэча адбудзецца ў межах інфармацыйнай кампаніі «Пяцісотгоднасць» і святкавання юбілею «Кнігарні пісьменніка».
Першыя дзесяць чытачоў, якія набудуць кнігу, атрымаюць каштоўныя падарункі!
Пачатак сустрэчы а 18-й гадзіне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]