Алесь Плотка: Буду заставацца ва Украіне пакуль гэта магчыма



Размова з беларускім музыкам, літаратарам, культурніцкім дзеячам Алесем Плоткам.

РР: У якім ты стане? Жывы, здаровы? Як настрой?

Алесь Плотка: Жывы, цэлы, няма на што наракаць. Знаходжуся ў Львове. Значна ў лепшым стане, чым шмат хто ва Украіне – у Кіеве, на Усходзе. Але агульны настрой баявы.

РР: Гэта выдатна. Распавядзі, калі ласка, як пачаўся для цябе ранак 24 лютага. Ты быў у Кіеве ў гэты момант?

Алесь Плотка: Так. Я жыў пастаянна ў Кіеве. Пра вайну пачуў з навінаў, якія трымалі ў напружанні ўсю Украіну. Дзень быў нервовы. Я чалавек, які ўсвядомлена пераехаў ва Украіну жыць, пераехаў з Чэхіі. І мая пазіцыя, заставацца ва Украіне, дзе можна быць у бяспецы, і нешта рабіць да апошняга. Правёўшы ноч пад абстрэламі ў сховішчах, мы, як і багата хто з беларусаў, дачакаліся моманту канкрэтных баявых дзеянняў на падходах да Кіева і ў самім Кіеве, і багата хто выехаў на Захад. Некаторыя спрабуюць прарвацца далей на Польшчу. Я магу зразумець гэтых людзей. Тыя, хто не мае на мэце жыць ва Украіне, трэба пажадаць ім багата трывання на мяжы з украінскага боку. Там даводзіцца стаяць 2-3 сутак. Ёсць пэўная паніка. Там вельмі цяжка. Бярыце шмат ежы. І шмат цёплай вопраткі. Для тых, хто хоча заставацца тут, ёсць багата рознай працы. Мы разам х жонкай займаліся пляценнем сетак.

РР: А ці праўда, што не пускаюць машыны з беларускімі нумарамі праз украінскую мяжу і нават могуць развярнуць на межах украінскіх абласцей?

Алесь Плотка: Шчыра кажучы, не магу ні пацвердзіць, ні абвергнуць. Магу дакладна сказаць, што на мяжы гуманітарная сітуацыя цяжкая. І таму прыярытэт аддаецца жанчынам з дзецьмі. У Львове ёсць эвакуацыйныя цягнікі. Яны напаўняюцца па жывой чарзе. Натуральна, што ўсіх мужчынаў ставяць у канец чаргі. На вакзале людзі хоць у нейкіх умовах, на мяжы людзі стаць у голым полі. На польскім баку багата працуе валанцёраў, усіх хто пераадолеў мяжу яны сустракаюць.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]