Алесь Плотка: Наша культура выглядае салідна



Ён знайшоў свой дом ва Украіне, але быў вымушаны з’ехаць – пакуль у Польшчу. Разам з тым цяпер ён працуе над перакладам адметнага для Беларусі твора Аляксандра Чарнухі „Свиньи”.

Пра перакрыжаванні культур і жыццяў краін, эвакуацыю і не толькі наш карэспандэнт Марына Савіцкая паразмаўляла з беларускім музыкам, літаратарам Алесем Плоткам.

РР: Як па-твойму, цяпер выглядае беларуская культурная супольнасць за мяжой?

– Наша культура выглядае салідна, хаця яна канешне афармляецца, пераасэнсоўвае сябе, як і ўсё нашае грамадства, якое зараз пераасэнсоўвае сябе. Такой вялікай хвалі эміграцыі хіба што ніколі не было ў гісторыі Беларусі. Канешне асноўны сентымент вялікай часткі шырокіх колаў людзей, творчых людзей, якія выехалі не так даўно, гэта сентымент вяртання, які адчуваецца паўсюль. Быў нядаўна канцэрт „Нейра Дзюбеля” м адчуванне гэтай настальгіі, мэсыджу вяртання, ён вельмі моцны. Людзі прагаворваюць тое, што ім баліць і на гэта трэба час. Як на гэта паглядзець. З аднаго боку, гэта магчымасці новых аўдыторый, новых сэнсаў. Гэта балюча. У мяне канструктыўны погляд на ўсё, пакуль ты жывы, у самых дрэнных умовах, там дзе ты б не хацеў быць, але трэба рабіць. Я ўдзячны, што ніхто рукі не апусціў і ўжо ў тых умовах, у якіх апынуўся, працягвае рабіць сваю справу.

РР: Што могуць культурныя людзі Беларусі рабіць зараз, каб усё наладзілася?

– Тое самае, праяўляць салідарнасць і займацца творчасцю. У мяне асабіста няма дакладнага плану, як і калі дакладна ды па якім сцэнары канчаткова зменіцца Беларусь. Калі хтосьці ведае, то напішыце ў каментарах, мы вам будзем удзячныя. Калі мы думаем пра перспектыву, то мы мусім працягваць ствараць творчы прадукт. Не выпадае скардзіцца, зараз не так лёгка, як было раней творчым людзям і не творчым. Мы ўсе частка аднаго шырокага грамадства, у нас адны праблемы. Галоўнае не губляць кантакт з аўдыторыяй дома, з новым пакаленнем людзей, якое працягвае прыходзіць і спажывае беларускі кантэнт.

РР: Ты перакладаеш кнігу „Свінні” Аляксандра Чарнухі. Якое засталося ад яе ўражанне?

– Я падумаў, нарэшце з’явіўся празаічны, сатырычны, саркастычны твор. У нас такога вельмі даўно ў нашай літаратуры не было, не здаралася. Я быў проста вельмі ўсцешаны, што нарэшце нехта гэта напісаў. Фактычна ад „Запісак Самсона Самасуя” такога твору не было ў беларускай літаратуры. Гэта вялікі працяг сатыры, якой у беларускай літаратуры няшмат. Мы не так шмат смяёмся. Я быў рады і адразу ж пастанавіў, што каб не губляць гэты пульс, яго трэба і перакласці на беларускую мову, бо арыгінал напісаны па-расейску. На што Саша свядома ішоў. З іншага боку, магчыма тады ён не быў гатовы напісаць яго па-беларуску.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]