Алесь Смалянчук: Мяне вельмі цікавіць, як нараджаецца навуковец



Гістарычная навука ў Беларусі папоўнілася чарговым нумарам гадавіка антрапалагічнай гісторыі «Homo historicus». Яе рэдактар, прафесар Алесь Смалянчук, паведамляе, што новае выданне знаёміць з аўтабіяграфіямі вядомых гісторыкаў, сярод якіх біяграфіі Міхася Біча, Юліюша Бардаха ды іншых. Азнаёміцца з гадавіком можна па адмысловай спасылцы інтэрнэта.

Кажа пра выданне Алесь Смалянчук:

– Вельмі хацелася паказаць пэўную сувязь паміж жыццём асабістым навукоўцы, праблемы асабістага жыцця, то бок, навуковец як чалавек і навуковец як чалавек, які займаецца навукай і навука для яго самае галоўнае. Усё ж такі гэта вельмі цікава для мяне асабіста – як нараджаецца навуковец, таму што не зусім звычайная жыццёвая дарога для чалавека, адкуль гэта бярэцца. Мы ведаем, што з большага навукоўцы вельмі апантаныя сваёй навукай.

Асобнае месца займае ў гадавіку раздзел „Дакумант”, дзе чытачы змогуць пазнаёміцца з неапублікаванымі раней дакумантамі, якія сведчуць пра падзеі паўстання 1863 году.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя