Алесь Суша: Францыск Скарына здолеў зрабіць паўнацэнны бізнес-праект



Францыск Скарына – асветнік ці камерсант эпохі Адраджэння? Пра гэта наш карэспандэнт гутарыў на імпрэзе “Скарына-вечарына” з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесем Сушам.

– Ва ўсіх кніга сам Скарына піша найперш пра асветніцкую, навучальную задачу свайго кнігавыдавецтва. Тым не менш у яго выданнях абазначаны некаторыя меценаты, партнёры, якія фінансавалі яго дзейнасць. Я думаю, найбольшы талент Скарыны як раз у тым, што ён здолей спалучыць гэтую высакародную мэту і яе матэрыяльнае забеспячэнне. Ён здолей зрабіць паўнацэнны бізнес-праект, як сын купца, ён здолеў знайсці фінансаванне і падтрымку, змог патлумачыць, што здолее рэалізаваць гэтую задуму і выпусціць друкам кнігу.

Імпрэзы “Скарына-вечарына”, прысвечаныя 500-годдзю выдання Скарынам беларускай Бібліі, штомесяц адбываюцца ў Менскай царкве “Ян Прадвеснік”. Кожная вечарына прысвечана знаходжанню першадрукара ў пэўным горадзе.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.