Алесь Таболіч адзначыў у Варшаве свой Дзень нараджэння



Лідар беларускага метал-гурта “Znich” Алесь Таболіч адзначыў у Варшаве свой Дзень нараджэння. Музыка не толькі зладзіў акустычны выступ бэнду, але і прачытаў лекцыю пра татуіроўкі.

Алесь Таболіч Фота: Беларускае Радыё Рацыя


“Імпрэза атрымалася насамрэч рознафарматная і насычаная”, – падвёў вынік Алесь:

– Тут вельмі шмат у гэтай арт-прасторы, дзе мы зараз тусуемся. Гэта не толькі тату-салон, тут і музыканцы, і скульптары, і жывапісцы, і г.д. Прыходзяць, неяк аб’ядналіся ў адно кола, і займаемся гэтым. Ну, і вось гэта спалучэнне мастацкае – тату і фота, дызайн, музычнае + яшчэ я лекцыю тут пачытаў, бо мы гэтым і займаемся ў салоне. Робім традыцыйныя татуіроўкі. Я думаю, што ўсім спадабалася.

“Самым жа дарагім падарункам у гэты дзень для мяне стала відэа з віншаваннем ад маленькай дачкі”, – прызнаўся Алесь.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]