Альгерд Бахарэвіч: Мусім выносіць нашыя выдавецкія ініцыятывы за межы Беларусі



Сёння стала вядома, што ў беларускія школьныя бібліятэкі паступілі спісы найбольш вядомых айчынных пісьменнікаў, кнігі якіх трэба прыбраць з карыстання.

З паліц школьных бібліятэк знікнуць Алексіевіч, Акудовіч, Разанаў, Марціновіч, Арлоў і яшчэ 28 пісьменнікаў і пісьменніц. Сярод гэтага спісу значыцца і Альгерд Бахарэвіч.

«У такой сітуацыі мы мусім выносіць нашыя выдавецкія ініцыятывы за межы Беларусі, і нават засноўваць тут нашыя выдавецтвы», – адзначае Альгерд Бахарэвіч.

-Мне здаецца, цяпер будзе ўсё больш і больш такіх выдавецкіх ініцыятываў за мяжой. Ужо маем кнігу Уладзіміра Някляева, якая выйшла ў Польшчы, кніга Віктара Сазонава таксама ў Польшчы выйшла. Я думаю, такога будзе ўсё больш і больш. І тут вельмі важна, каб мы не замыкаліся выключна на сабе, на беларускай літаратуры. Каб мы прыцягвалі заходніх партнёраў. Таму што зразумела, што беларускаму выдавецтву на Захадзе не выжыць. Трэба, каб была падтрымка заходніх фондаў, заходніх арганізацый. Каб гэта былі паўнавартасныя выдавецтвы, а не асобныя выдавецкія ініцыятывы.

Кніга Альгерд Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» была сярод першых прызнаная экстрэмісцкай літаратурай. Продаж і распаўсюд яе забаронены не толькі для кніжных крамаў, але і для электронных кнігарняў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]