Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў новы раман “Сабакі Еўропы”



Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў у сталічнай кнігарні “Логвінаў” свой новы раман “Сабакі Еўропы”, аб’ём твора 900 старонак.

Распавядае аўтар:

– Справа не ў тым, якога аб’ёму тэкст, справа ў чымсьці зусім іншым. Напэўна, у тым, пра што ён. Цяпер мы вяртаемся ў эпоху доўгіх тэкстаў. Мы, насамрэч, можам сабе гэта дазволіць. Чаму мы лічым, што кароткія тэксты модныя. Я думаю, мой адказ у тым, што нам гэта ўнушылі медыі, сацыяльныя сеткі.  Гэта ўнушылі журналісты: чытайце кароткі тэксты, прагортвайце, чытайце далей. Насамрэч, з чалавека гэта нікуды не выпетрылася – гэтая любоў да літаратуры.  

Раман Альгерда Бахарэвіча ў шасці частках “Сабакі Еўропы” самы аб’ёмны за апошнія дзесяцігоддзі. Раней беларускія хрэстаматыйны празаікі ішлі ад аповесці да раману, а потым і да трылогіі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск