Аляксандр Бадак: Раман «Людзі на балоце» – мастацкая Біблія беларусаў



8-га лютага спаўняецца 100 год з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі  Івана Мележа. Сталічнае выдавецтва «Мастацкая літаратура» да гэтай даты падрыхтавала кнігу «Іван Мележ. Пясняр Палесся» і перавыданне рамана «Людзі на балоце».

Пра значэнне творчасці Мележа кажа дырэктар выдавецтва Аляксандр Бадак:

-У 1961-м годзе раман «Людзі на балоце» – гэта проста была нейкая ў добрым сэнсе рэвалюцыя ў беларускай літаратуры. Знайшоўся пісьменнік, які адкрыў абсалютна іншыя абсягі беларускай літаратуры. Ён заняў тое месца, якое ў сусветнай літаратуры займалі ды цяпер займаюць Фолкнер і яшчэ можна гаварыць пра Шолахава і яго „Ціхі Дон”, – гэта Іван Мележ.

Кнігі выдавецтва ««Мастацкая літаратура» да 100-гадовага юбілею Івана Мележа можна набыць на XXVIII Менскай міжнароднай кніжнай выставе, якая адкрыецца 18 лютага, а таксама ў беларускіх кнігарнях. 

Беларускае Радыё Рацыя, Менск