Аляксандр Мілінкевіч: Скарына – гэта адзін з самых вялікіх людзей у нашай гісторыі



Шмат беларусаў у Варшаве пабывалі на Святой Імшы ў 500-годдзе выдання першай кнігі Скарыны пад назвай “Малая падарожная кніжка”. Польшча разам з Літвой і Чэхіяй успомніла выбітнога беларускага гуманіста Францыска Скарыну. Урачыстая служба адбылася ў архікатэдры Яна Хрысціцеля.

Адзначыць гэтую дату ў архікатэдры – гэта вялікае шчасце для нас, – кажа экс-кандыдат у прэзідэнты 2006 года Аляксандр Мілінкевіч:

„Скарына гэта адзін з самых вялікіх людзей у нашай гісторыі, які стварае гонар еўрапейскага ўзроўню. Не кожная нацыя ў той час мела на сваёй мове святое пісанне, а мы мелі”.

„Беларускі пантэон пачнецца ад Францішка Скарыны. І ў гэтым наша радасць, шчасце і будучыня!”

„Скарына гэта мой культурны герой з дзяцінства”.

Акрамя Аляксандра Мілінкевіча з жонкай, на Імшы прысутнічалі іншыя вядомыя асобы – дарадца Святланы Ціханоўскай па эканоміцы Алесь Аляхновіч з сям’ёй, кіраўнік народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, тэлевядучая Белсату Аліна Коўшык, удава доктара гістарычных навук Валянціна Грыцкевіча Людміла. Для беларусаў ушанаванне вялікага земляка на такім узроўні – гэта экскурс у нашу славутую гісторыю, гісторыю Вялікага Княства Літоўскага.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]