Аляксандр Рыбак выклаў песню, якую напісаў для беларусак



Песня прагучыць на нацыянальным адборы на „Еўрабачанне-2015” 4 снежня.

Аляксандр Рыбак выклаў у сеціва песню „My Accent”, якую напісаў для гурта „Milkі”. 4 снежня каманда дзяўчат пад кіраўніцтвам нарвежскага музыкі выступіць на „Нацыянальным адборы на “Еўрабачанне-2015”, дзе пазмагаецца за выхад у фінал праслухоўвання.

Нагадаем, трыўмфатар „Еўрабачання-2009” сёлета вырашыў дапамагчы Беларусі перамагчы ў самым папулярным песенным конкурсе Еўропы. Музыка напісаў песню і сабраў дзявочы гурт, правёўшы кастынгі па ўсёй Беларусі.

budzma.by