Аляксей Хлястоў прапанаваў абмежаваць уезд у Беларусь расейскім артыстам



Беларускі спявак Аляксей Хлястоў у інтэрв’ю інтэрнэт-тэлебачанню „ТВоё Сегодня” выказаў меркаванне, што Міністэрству культуры варта абмежаваць уезд у краіну артыстам з блізкага замежжа.

aleksey_khlestov_debyut

Сваю пазіцыю артыст матываваў тым, што беларускі шоу-бізнес павінны фармаваць мясцовыя выканаўцы, якія працуюць тут для нашага народа.

– Я вельмі хвалююся, калі беларускі чалавек выбірае паміж беларускім артыстам і артыстам з іншай, блізкай, краіны, і кажа: „Усё, што робяць яны – гэта крута, а ўсё што робіце вы – лухта”. Я ў гэта не веру, – падзяліўся меркаваннем Хлястоў.

Адказваючы на пытанне гледача, што б ён зрабіў, калі б яго прызначылі „Мiнiстрам шоу-бізнеса”, Аляксей сказаў, што ён бы папрасіў пакінуць шоў-бізнэс артыстам.

– Шоу-бізнес – гэта калі ўкладваюцца самастойныя інвестыцыі, а не дзяржаўныя. Я ўкладаю ўласныя сродкі ў сябе, як у прадпрыемства, натуральна, не атрымліваючы ад дзяржавы ні аднаго рубля. Гэта правільна. У дзяржавы ёсць, куды ўкладваць грошы. Я б папрасіў пакінуць шоў-бізнэс нам.

Выканаўца распавёў, што два гады таму, калі „абрынуўся” даляр, у Беларусь хлынулі яго калегі з іншых краін па такіх дэмпінгавых коштах, што ён, жывучы ў сваёй краіне, не мае магчымасці гастраляваць. Бо да беларускіх артыстаў па гарадах праязджаюць іх расійскія калегі.

– На месцы Міністэрства культуры я б звяртаў на гэта ўвагу і рабіў нейкія сур’ёзныя рэмаркі для гэтых людзей. Нават, пакуль ідзе крызісны час, трошачкі, або нават не трошачкі абмежаваў бы ім уезд. Папрасіў бы іх: „Хлопцы, дайце нам працаваць”.

Аляксей прызнаўся, што не мае дачынення ні да якіх дзяржаўных датацыяй, яго сям’я жыве на тое, што яны зарабляюць, а ў цяперашніх умовах гэта даволі складана. Пры гэтым ён адзначыў, што мінскія канцэрты расейскіх артыстаў ён бы не абмяжоўваў.

– У Менск хай прыязджае любы артыст. А вось усё што тычыцца гарадоў на Гомельшчыне, Магілёўшчыне, райцэнтраў… Сёлета нашы калегі з блізкага замежжа зрабілі такое турнэ, я б гэта назваў, прабачце, пыласосам. Яны „прапыласосілі” ўсе гарады. Немагчыма прыехаць. Мой канцэртны менеджар абтэлефаноўвае аддзелы культуры, яму адказваюць: мы не можам вам нічога прадаставіць. У нас няма магчымасці.

tut.by