Аляксей Марачкін: Крыж пакуты вырабляўся паводле майго эскізу



Сёлета 30 гадоў, як у Курапатах усталявалі Крыж пакуты.

Гэтай падзеі і прысвечана выстава, якая адкрылася ў Менску ў прасторы „Тэрыторыя правоў” на вуліцы Ложынскай. Адлічбаваныя фотаздымкі Уладзіміра Сапагова прадстаўляюць шэсце на Дзяды ў 1989 годзе, а менавіта дзень, калі ў Курапатах быў усталяваны Крыж пакуты. Падзеі тых дзён прыгадвае мастак Аляксей Марачкін:

– Тады была група мастакоў Хведар Ладуцька, Мікола Купава, я ды інш. Знайшлі энтузіястаў, якія без асаблівай рэкламы ў раёне кальцавой дарогі, там майстэрня іхная была, узяліся вырабляць гэты крыж. Мы рана туды прыйшлі невялікай групкай людзей, неслі гэты крыж. Пасля ўжо падрыхтаваліся групы, якія падхапілі гэты крыж, ужо народ збіраўся ў Курапаты.

Фотавыстава „Курапаты, Дзяды-89, 30-я ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа пакуты” будзе доўжыцца да верасня.

[Not a valid template]

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск