Аляксей Пяткевіч: У календары адзначаны юбілейныя даты дзеячоў беларушчыны
Год таму
Беларускі настольны перакідны краязнаўчы каляндар на 2015 год з’явіўся ў Гародні. Гэты каляндар выйшаў намаганнямі Таварыства беларускай мовы. Рэдагаваў яго Станіслаў Суднік. А пастаянным аўтарам – ёсць прафесар Аляксей Пяткевіч. Паводле яго, галоўны стрыжань календара – гэта напамін пра мясцовых дзеячоў беларушчыны.
– Людзей, якія на зямлі Гарадзенскага рэгіёну жылі, працавалі і зрабілі нейкія вялікія справы. Адзначаюцца, вядома, круглыя, юбілейныя даты гэтых людзей. Гэта справа, я перакананы, патрыятычная, чым больш будзем ведаць сваю зямлю, яе мінуўшчыну, яе здабыткі, тым больш будзем самаўсведамляцца як беларусы.
Каляндар выдала прыватнае выдавецтва “ЮрсаПрынт”.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота t-styl.info